Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 сакавіка 2022, 15:17

Беларус Ягор Герасімаў прайграў у кваліфікацыі тэніснага турніру ў Маямі

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (153-і нумар сусветнага рэйтынгу) не змог прабіцца ў асноўную сетку турніру ў амерыканскім Маямі з прызавым фондам $8,5 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мінулай ноччу ў першым кваліфікацыйным раўндзе беларус уступіў японскаму тэнісісту Ёсіхіта Нісіёка (98)- 4:6, 2:6.

На жаночым турніры ў Маямі з прызавым фондам $8,3 млн беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (169) таксама не змагла выйсці ў асноўную сетку, прайграўшы ў дзвюх партыях венгерскай тэнісістцы Далме Галфі (107) - 0:6, 3:6. Без удзелу ў кваліфікацыі гэтых спаборніцтваў у асноўнай сетцы выступяць тры прадстаўніцы Беларусі. Саперніцай Аляксандры Сасновіч (60) у 1/64 фіналу будзе адна з пераможцаў кваліфікацыйных сустрэч. Арына Сабаленка (5) і Вікторыя Азаранка (16) пачнуць гуляць з другога раўнда. Вікторыя Азаранка тройчы станавілася пераможцай гэтых спаборніцтваў (2009, 2011, 2016). У 2019 годзе Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс выйгралі парныя спаборніцтвы.

Жаночы турнір у Маямі фінішуе 3 красавіка, мужчынскі завершыцца 4 красавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі