Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 верасня 2020, 13:50

Беларус Ягор Герасімаў не трапіў у асноўную сетку тэніснага турніру ў Кіцбюэлі

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (72-і нумар сусветнага рэйтынгу) не змог выйсці ў асноўную сетку турніру ў аўстрыйскім Кіцбюэлі з прызавым фондам 542,7 тыс. еўра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў вырашальным паядынку кваліфікацыі Ягор Герасімаў за паўтары гадзіны прайграў у двух сэтах нямецкаму тэнісісту Максіміліяну Мартэрэру (337) - 4:6, 4:6.

У першым кваліфікацыйным раўндзе беларус абыграў аўстрыйскага тэнісіста Аляксандра Эрлера (494) - 7:6 (7:2), 6:3.

На жаночым турніры ў турэцкім Стамбуле з прызавым фондам $202 тыс. беларуска Аляксандра Сасновіч (106) сёння вечарам правядзе матч 1/16 фіналу з прадстаўніцай Казахстана Зарынай Дыяс (69). У 1/8 фіналу парнага разраду гэтых спаборніцтваў беларуска Лідзія Марозава і румынская спартсменка Крысціна-Андрэа Міту сустрэнуцца з амерыкана-чылійскім тандэмам Дэзірэ Краўчык / Алекса Гуарачы.

Турніры ў Кіцбюэлі і Стамбуле завершацца 13 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі