Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 верасня 2021, 09:00

Беларус Ілья Івашка выйшаў у 1/16 фіналу US Open

3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ілья Івашка прабіўся ў трэці раўнд адкрытага чэмпіянату ЗША, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У 1/32 фіналу беларус перамог канадскага тэнісіста Вашэка Паспішыла - 6:3, 6:4, 7:6 (7:5). У першым крузе Ілья Івашка перамог амерыканца Тэніса Сандгрэна (91) - 7:6 (7:3), 6:3, 6:4.

У жаночым турніры US Open у 1/16 фіналу згуляюць дзве прадстаўніцы Беларусі. Арына Сабаленка сустрэнецца з амерыканкай Даніэль Колінз, Вікторыя Азаранка будзе сапернічаць з іспанскай тэнісісткай Гарбінье Мугуруса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі