Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 сакавіка 2023, 17:49

Беларусь і Узбекістан падпісалі план сумесных спартыўных мерапрыемстваў

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч у час візіту ў Ташкент беларускай дэлегацыі пад кіраўніцтвам міністра спорту і турызму Сяргея Кавальчука прыняў удзел у сустрэчы з міністрам маладзёжнай палітыкі і спорту Адхамам Ікрамавым і саветнікам Прэзідэнта Узбекістана па пытаннях моладзі, навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорту Адылам Абдурахманавым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове.

Бакі абмеркавалі супрацоўніцтва ў галіне спорту, намецілі перспектыўныя напрамкі далейшага ўзаемадзеяння і падпісалі план правядзення ў 2023 годзе сумесных спартыўных мерапрыемстваў на тэрыторыях дзвюх краін.

Сяргей Кавальчук таксама падрабязна праінфармаваў аб падрыхтоўцы Рэспублікі Беларусь да правядзення II Гульняў краін СНД, якія адбудуцца з 4 па 14 жніўня ў 11 гарадах, прэзентаваў спартыўную інфраструктуру і аб'екты, дзе адбудуцца спаборніцтвы. Падкрэслена, што госці змогуць лепш азнаёміцца з гісторыяй, культурай і турыстычным патэнцыялам краіны.

Беларуская дэлегацыя правяла сустрэчы і перагаворы ў Міністэрстве культуры і турызму, Нацыянальным алімпійскім камітэце Узбекістана, наведала шматфункцыянальны спартыўна-забаўляльны комплекс і лядовы палац "Хумо Арэна", Рэспубліканскі цэнтр Алімпійскай і Паралімпійскай спартыўнай падрыхтоўкі, шэраг іншых спартыўных і турыстычных аб'ектаў Ташкента.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі