Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 сакавіка 2022, 13:29

Беларусь і Расія будуць максімальна абараняць інтарэсы сваіх спартсменаў

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія маюць намер максімальна абараняць інтарэсы сваіх спартсменаў, якія былі адлучаны ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах. Аб гэтым ішла размова на рабочай сустрэчы прадстаўнікоў спартыўных ведамстваў дзвюх краін у Маскве, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве спорту і турызму Беларусі.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Баравуля падкрэсліў: асноўная мэта візіту і перагавораў у расійскай сталіцы - захаванне інтарэсаў спартсменаў і трэнераў, якія ў цяперашняй сітуацыі пацярпелі больш за ўсё. "Нам вельмі важна, каб яны зразумелі, што ніхто не будзе кінуты, а спаборніцтвы будуць праводзіцца, што гэта ўсяго толькі часовы перыяд і сумеснымі намаганнямі мы станем яшчэ мацнейшымі. Акрамя таго, гэта ўнікальная магчымасць паглядзець на свае ўнутраныя рэзервы. У нас ёсць магчымасць быць мацней, быць разам", - сказаў ён.

Міністр спорту Расійскай Федэрацыі Алег Матыцын адзначыў, што сёння як ніколі важна праявіць салідарнасць і падставіць адзін аднаму плячо. У гэтых умовах неабходна кансалідаваць намаганні, больш абменьвацца вопытам і ведамі. Тым больш што беларускія і расійскія спартсмены, трэнеры, спецыялісты і кіраўнікі галіны заўсёды выступалі адзіным фронтам. На наступным тыдні ў Мінску на сумесным пасяджэнні калегій спартыўных ведамстваў будуць прыняты канкрэтныя рашэнні для прадаўжэння сумеснай работы.

"Мы будзем максімальна абараняць інтарэсы спартсменаў, у тым ліку і з юрыдычнага боку. Але пры гэтым мы не ідзём у ізаляцыю, а прадаўжаем узаемадзеянне, таму што ў міжнароднай спартыўнай супольнасці гучаць і разумныя галасы і многія спартыўныя дзеячы гавораць аб тым, што ў адносінах да беларускага і расійскага спорту прыняты дыскрымінацыйныя меры. Спадзяёмся, што нашы каманды як мага хутчэй вернуцца ў міжнародны спорт", - сказаў Алег Матыцын. Ён таксама падзякаваў беларускаму боку за рашэнне аб удзеле беларускай каманды ў зімовых гульнях паралімпійцаў "Мы разам. Спорт", якія заўтра адкрыюцца ў Ханты-Мансійску. Акрамя беларусаў і расіян у гэтых спаборніцтвах выступяць паралімпійцы з Арменіі, Казахстана і Таджыкістана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі