Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 студзеня 2024, 20:00

Беларусь і Арменія гатовы да пашырэння супрацоўніцтва ў спартыўнай сферы

Фота НАК
Фота НАК
16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка наведаў Арменію. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Прэзідэнт НАК Беларусі прыбыў у Ерэван па запрашэнні свайго калегі, кіраўніка Нацыянальнага алімпійскага камітэта Арменіі Гагіка Царукяна. Бакі правялі перагаворы па пашырэнні супрацоўніцтва і адзначылі, што гатовы да ўмацавання кантактаў паміж алімпійскімі камітэтамі і абмену вопытам паміж спартыўнымі камандамі па відах спорту. У прыватнасці, Беларусь і Арменія гатовы прадаўжаць практыку сумесных збораў на тэрыторыі дзвюх краін.

Акрамя таго, беларуская дэлегацыя азнаёмілася з работай спарткомплексу "Алімпаван", умовамі пражывання, харчавання і трэніровак спартсменаў. За ўклад у развіццё і падтрымку алімпійскіх каштоўнасцей і ў знак удзячнасці Гагік Царукян узнагародзіў Віктара Лукашэнку ордэнам НАК Арменіі.

Прэзідэнт НАК Беларусі таксама сустрэўся ў Ерэване з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандрам Канюком, з якім абмеркаваў пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў спартыўнай сферы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі