Фота Мінспорту
16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На міжнародным Кубку мацнейшых спартсменаў па веласпорце на трэку ў Мінску вызначыліся прызёры ў мужчынскіх скрэтчы і кейрыне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У фінале мужчынскага скрэтча - гонкі з масавым стартам на 10 км - выступілі 15 беларусаў і 8 расіян. Першым фінішную рысу перасек наш Кірыл Гуцко, другое месца заняў яго суайчыннік Яўген Каралёк. Тройку прызёраў замкнуў Іван Бортнік са зборнай Расіі. Раней перамогу ў гэтым жа відзе праграмы атрымала беларуска Паліна Конрад. У кейрыне - групавым спрынце на некалькі кругоў - уладальнікам серабра стаў наш Аляксандр Глова. Першы і трэці рэзультаты паказалі расіяне Мікіта Бірукоў і Даніла Бурлакоў.
Усяго на Кубак мацнейшых спартсменаў па веласпорце на трэку заявіліся каля 150 гоншчыкаў з Беларусі і Расіі, у ліку ўдзельнікаў - чэмпіёны свету і Еўропы. У першы дзень спаборніцтваў, 15 кастрычніка, нашы атлеты заваявалі тры залатыя, дзве сярэбраныя і дзве бронзавыя ўзнагароды. Міжнародны турнір у Мінску завершыцца 19 кастрычніка.-0-