Павел Глінчук. Фота з архіва Беларускай федэрацыі барацьбы
26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Павел Глінчук стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату свету па барацьбе 2026 года ў сталіцы Казахстана Астане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Прадстаўнік грэка-рымскага стылю стаў прызёрам у самай цяжкай вагавай катэгорыі да 130 кг, у паядынку за трэцяе месца Глінчук з лікам 3:1 перамог Рафаэля Цыцуашвілі з Узбекістана. Год таму беларус заваяваў бронзавую ўзнагароду планетарнага форуму ў Харватыі, а ў красавіку 2026-га стаў трэцім на чэмпіянаце Еўропы ў Албаніі.
На старце турніру ў Астане Павел перамог азербайджанца Сархана Мамедава, у чвэрцьфінале прайшоў Абдэлаціфа Махамеда з Егіпта, але ў паўфінале ўступіў венгру Дарыусу Вітэку. Галоўны старт сезона з удзелам амаль 900 барцоў з 135 краін прадоўжыцца ў Казахстане па 1 лістапада. Беларусь прадстаўляюць 17 атлетаў.-0-