ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 4 кастрычніка 2022
Мінск +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 ліпеня 2022, 14:55

Беларус Эдуард Зязюлін перамог на чэмпіянаце Расіі па цяжкай атлетыцы

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Хабараўску завяршыўся адкрыты чэмпіянат Расіі па цяжкай атлетыцы, у якім прымалі ўдзел беларускія спартсмены, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

У апошні дзень спаборніцтваў чэмпіёнам у вагавой катэгорыі звыш 109 кг стаў лепшы цяжкаатлет Беларусі 2021 года Эдуард Зязюлін. У суме за два практыкаванні магіляўчанін набраў 425 кг, апярэдзіўшы бліжэйшага канкурэнта - расіяніна Аляксея Лоўчава - на 15 кг.

Такім чынам, на адкрытым чэмпіянаце Расіі па цяжкай атлетыцы беларуская каманда заваявала 9 узнагарод (5 залатых, 4 бронзавыя). Акрамя Зязюліна, пераможцамі турніру ў Хабараўску сталі Юлія Гуліна, Дар'я Навумава, Павел Хадасевіч і Пётр Асаёнак, на трэцюю прыступку п'едэстала падымаліся Дзіяна Майсяевіч, Дзіяна Сазанавец, Дзіяна Мінкова і Ілья Жарноўскі. Усяго ўдзел у спаборніцтвах прынялі 20 беларускіх штангістаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі