Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 кастрычніка 2018, 17:31

Беларусь атрымала права правесці Сусветную шахматную алімпіяду ў 2022 годзе

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь стане арганізатарам Сусветнай шахматнай Алімпіяды ў 2022 годзе. Такое рашэнне прынята на Генеральнай асамблеі Міжнароднай шахматнай федэрацыі (ФІДЕ) у Батумі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Заяўка беларускай дэлегацыі знайшла падтрымку ў большасці ўдзельнікаў асамблеі. У барацьбе за права правядзення буйной міжнароднай спартыўнай падзеі Беларусь апярэдзіла Рэспубліку Карэя і Туніс.

Прэзентацыю краіны падтрымаў таксама міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук, які прыбыў напярэдадні ў Батумі. Ён гарантаваў Міжнароднай федэрацыі правядзенне алімпіяды згодна з усімі патрабаваннямі.

Наступная Сусветная шахматная алімпіяда 2020 года адбудзецца ў Ханты-Мансійску.

Беларусь у бліжэйшыя гады стане цэнтрам некалькі буйных сусветных спартыўных падзей. У 2019-м краіна прыме II Еўрапейскія гульні, у 2021-м - чэмпіянат свету па хакеі, а ў 2022-м упершыню ў Мінску пройдзе Сусветная шахматная алімпіяда.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі