Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларус Андрэй Арлёнак заваяваў серабро юніёрскага ЧС па цяжкай атлетыцы

Спорт 06.06.2019 | 13:35

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Андрэй Арлёнак заваяваў сярэбраную ўзнагароду ў суме дваябор'я юніёрскага чэмпіянату свету па цяжкай атлетыцы, які праходзіць у Суве (Фіджы), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вагавой катэгорыі да 102 кг прадстаўнік Глыбокага пачаў выступленне з перамогі ў першым практыкаванні - рыўку, у якім паказаў вынік 169 кг. У штуршку беларус таксама выканаў усе тры падыходы да штангі на 190 кг, 196 кг і 201 кг, але ў гэтай дысцыпліне яго апярэдзіў Іраклій Чхеідзэ - 204 кг. Грузінскі атлет набраў у дваябор'і 371 кг (167 кг + 204 кг), Андрэй Арлёнак заняў другое месца - 370 кг (169 кг + 201 кг). Бронзавым прызёрам сусветнага форуму стаў Амір Азізі з Ірана - 360 кг (165 кг + 195 кг).

Чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы на Фіджы прадоўжыцца выступленнем у вагавой катэгорыі да 109 кг, дзе выступіць Канстанцін Куроўскі, а ў турніры для атлетаў звыш 109 кг на памост выйдзе Кірыл Абрамовіч.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Бяспечныя паводзіны ў час масавых мерапрыемстваў Калі вы апынуліся ў агрэсіўным або напалоханым натоўпе