ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 21 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 ліпеня 2019, 16:27

Беларус Аляксей Жарнасек заваяваў залаты медаль чэмпіянату Еўропы па водных лыжах

Аляксей Жарнасек. Фота des@burke-kennedy.com
Аляксей Жарнасек. Фота des@burke-kennedy.com

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новапалачанін Аляксей Жарнасек заваяваў залаты медаль на чэмпіянаце Еўропы па водных лыжах за катарам, які прайшоў у Іспаніі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Знакаміты атлет, шматразовы чэмпіён і рэкардсмен свету пацвердзіў свой клас у фігурным катанні, атрымаўшы 11620 балаў. На другім радку падагульняючага пратакола размясціўся П'ер Балон з Францыі - 11050 балаў, а трэцяе месца заняў яго суайчыннік Луі Дзюплан-Фрыбург - 10490.

У актыве беларускай каманды на турніры і серабро ў скачках з трампліна Ганны Стральцовай, якая паказала рэзультат 52,8 м. У суме мнагабор'я (фігурнае катанне, скачок з трампліна і слалам) Ганна Стральцова заняла другое месца, трэцяе - у яшчэ адной беларускі Аляксандры Данішэўскай.

У агульнакамандным заліку чэмпіянату зборная Беларусі заняла другое месца. Першае - у французскіх вадналыжнікаў.

Як паведамлялася, 6-8 верасня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па вадналыжным спорце ў пасёлку Воўчкавічы пад Мінскам адбудзецца чэмпіянат Еўропы за электрацягай, а 13-15 верасня пройдзе юніёрскае кантынентальнае першынство па вадналыжным спорце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі