
25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі нападаючы "Вашынгтона" Аляксей Протас закінуў першую шайбу ў сезоне Нацыянальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ "Вашынгтон" у гасцях абыграў "Нью-Джэрсі" з лікам 6:3. Аўтарам шостай шайбы "Кэпіталс" стаў беларускі форвард каманды Аляксей Протас, для якога гэты дакладны кідок стаў першым у сезоне. Крыху раней беларус паўдзельнічаў яшчэ ў адным узяцці варот "д'яблаў", асісціраваўшы Ніку Джэнсену. Усяго Протас правёў на лёдзе больш за 10 з паловай хвілін і зарабіў паказчык карыснасці "+1".
Гэты матч стаў першым за дзесяць гадоў у НХЛ, у якім паміж сабой згулялі два беларусы. У складзе "Нью-Джэрсі" ўдзел у сустрэчы прыняў наш Ягор Шаранговіч, які таксама вызначыўся адным асістэнцкім балам. Гульнявы час Шаранговіча склаў амаль 17 хвілін, таксама Ягор нанёс 5 кідкоў па варотах, прымяніў адзін сілавы прыём і заблакіраваў адзін выстрал саперніка. Пасля 6 матчаў сезона ў актыве беларуса 3 (1+2) ачкі.-0-