Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 мая 2020, 16:25

"Беларусь 5" пакажа ў прамым эфіры турнір UFC Fight Night 173

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлеканал "Беларусь 5" 14 мая ў 00.50 у прамым эфіры пакажа турнір UFC Fight Night 173, у час якога адбудзецца вяртанне беларускага байца Андрэя Арлоўскага ў вялікі актагон. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Сапернікам Андрэя Арлоўскага стане бразільскі цяжкавагавік Філіпэ Лінс, на рахунку якога - 14 перамог і 3 паражэнні. 41-гадовы баец за прафесійную кар'еру правёў 47 баёў, атрымаўшы перамогу ў 28 з іх. Арыенціровачна ў гадзіну ночы байцы з'явяцца на арэне. Для зручнасці балельшчыкаў бой Арлоўскі - Лінс тэлеканал "Беларусь 5" пакажа 14 мая паўторна у запісе: раніцай - у 9.35 і вечарам - у 19.50.

Акрамя беларуса і бразільца, у актагоне гледачы ўбачаць супрацьстаянне Дру Добера і Аляксандра Эрнандэса, Рыкі Сімона і Рэя Борга, а галоўным боем вечара значыцца паядынак амерыканца Энтані Сміта і прадстаўніка Бразіліі Гловера Тэйшэйры.

Каменціраваць турнір на "Беларусь 5" будуць Арташэс Антанян і шматразовы чэмпіён свету па тайландскім боксе і кікбоксінгу Аляксей Кудзін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі