Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 кастрычніка 2019, 13:14

Базанаў: камітэт УЕФА дапаможа развіваць беларускую футбольную інфраструктуру

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" Уладзімір Базанаў перад работай пасяджэння камітэта УЕФА Хет-трык у Мінску расказаў аб планах далейшага супрацоўніцтва з еўрапейскімі футбольнымі ўладамі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт АБФФ.

Уладзімір Базанаў адзначыў, што Хет-трык з'яўляецца адным з асноўных камітэтаў УЕФА, які дапамог рэалізаваць у Беларусі шэраг праектаў, ключавым з іх стаў Тэхнічны цэнтр АБФФ. "Мы хочам і далей развіваць беларускую футбольную інфраструктуру пры падтрымцы камітэта УЕФА Хет-трык. Ужо ў бліжэйшы час плануем укладку поўнапамерных футбольных палёў са штучным пакрыццём у такіх гарадах, як Баранавічы, Маладзечна, Барысаў, Полацк і Орша", - дадаў ён.

Старшыня камітэта УЕФА Хет-трык Карл-Эрык Нілсан у сваю чаргу падкрэсліў, што задаволены тым, як ідзе супрацоўніцтва з беларускім бокам.

Мерапрыемства з удзелам членаў камітэта з 28 краін на чале з Карлам-Эрыкам Нілсанам, супрацоўнікаў УЕФА і наглядальнікаў ФІФА, а таксама прадстаўнікоў Беларускай федэрацыі футбола прайшло ў закрытым рэжыме.

Праграма УЕФА Хет-трык была запушчана ў канцы 2003 года. Яе мэта - фінансавая падтрымка асацыяцый УЕФА, якія дзякуючы інвестыцыям працуюць над развіццём футбола на ўсіх узроўнях. Штогод ажыццяўляюцца выплаты салідарнасці, дзякуючы якім асацыяцыі УЕФА атрымліваюць магчымасць прымаць удзел у дзіцяча-юнацкіх, жаночых і аматарскіх турнірах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі