Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Машынабудаванне Беларусі
18 Кастрычнік, 18:52 Стужка навiн
Лукашэнка: ганаруся беларускай моладдзю
18 Кастрычнік, 15:49 Прэзідэнт
Усе навіны

"Баварыя" разграміла "Арсенал", "Рэал" атрымаў валявую перамогу над "Напалі" ў матчах 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў

Спорт 16.02.2017 | 12:10
У час матчу "Рэал" - "Напалі"
У час матчу "Рэал" - "Напалі"

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты мюнхенскай "Баварыі" і мадрыдскага "Рэала" перамаглі ў дамашніх матчах 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На полі мадрыдскага "Санцьяга Бернабеу" 11-кратныя трыумфатары галоўнага турніру Старога Свету прымалі італьянскі "Напалі" і прапусцілі мяч на 8-й мінуце гульні пасля эфектнага ўдару Інсінье. Аднак гэты поспех застаўся адзіным для гасцей - да перапынку Бензема аднавіў раўнавагу, а ў другім тайме Кроас і Каземіра яшчэ двойчы паразілі вароты Рэйны - 3:1.

На мюнхенскай "Альянц Арэне" яшчэ адзін фаварыт чэмпіёнскай Лігі нямецкая "Баварыя" ўпэўнена перайгралі англійскі "Арсенал" - 5:1. У першым тайме сапернікі абмяняліся галамі: спачатку Робен вывеў гаспадароў наперад, а потым Санчыс зраўнаваў лік - 1:1. Пасля перапынку перавага баварцаў была значнай - Алькантара аформіў галявы дубль, а Левандоўскі і Мюлер давялі справу да разгрому. Паядынкі ў адказ у гэтых парах пройдуць 7 сакавіка ў Неапалі і Лондане.

Праз дзень адбудуцца яшчэ дзве сустрэчы за выхад у чвэрцьфінал. Іспанская "Барселона" ў сябе дома паспрабуе адыграцца пасля разгромнага паражэння ў сталіцы Францыі ад "Пары Сен-Жэрмена" - 0:4. Дортмундская "Барусія" на сваім полі прыме "Бенфіку". Іх першая сустрэча ў Лісабоне завяршылася мінімальнай вікторыяй самага тытулаванага партугальскага клуба - 1:0.

Яшчэ чатыры паядынкі першага раўнда 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў адбудуцца на наступным тыдні: 21 лютага - "Манчэстэр Сіці" (Англія) - "Манака", "Баер" (Леверкузен, Германія) - "Атлетыка" (Мадрыд, Іспанія), 22 лютага - "Севілья" (Іспанія) - "Лестэр" (Англія), "Порту" (Партугалія) - "Ювентус" (Турын, Італія). Матчы ў адказ у гэтых парах пройдуць 14 і 15 сакавіка.

Сёння вечарам першыя сустрэчы 1/16 фіналу правядуць удзельнікі другога па рангу кантынентальнага турніру Лігі Еўропы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.