Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 чэрвеня 2020, 17:48

Батутысты ў "Стайках" працуюць над ускладненнем праграм перад алімпійскім сезонам

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цяпер батутысты, для якіх арганізаваны зборы ў РЦАП "Стайкі", працуюць над ускладненнем сваіх праграм, каб быць канкурэнтаздольнымі на міжнароднай арэне ў алімпійскі сезон. Аб гэтым расказала журналістам галоўны трэнер зборнай Беларусі па скачках на батуце Вольга Уласава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас задача падняць каэфіцыенты, вышыню. Таму цяпер працуем над тэхнікай, ускладняем камбінацыі, каб у наступным годзе дастойна выступаць на міжнародных спаборніцтвах, у тым ліку на алімпійскай арэне", - адзначыла Вольга Уласава.

Створаныя ў "Стайках" умовы для яе падапечных галоўны трэнер ацаніла станоўча. "Умовы цудоўныя, усё вельмі кампактна. Кожны від спорту займаецца ў сваёй зале. Харчаванне вельмі добрае, свежае паветра, - расказала яна. - Каб зрабіць разнастайным сваё знаходжанне ў спарткомплексе, акрамя скачкоў на батуце спартсмены пры жаданні могуць пакатацца на катамаранах і лодках, пагуляць у тэніс, баскетбол, валейбол. Бадай, лепшага цэнтра для падрыхтоўкі спартсменаў высокага ўзроўню і не знайсці".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі