Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 чэрвеня 2019, 18:16

Батутыст Уладзіслаў Ганчароў паказаў лепшы рэзультат у кваліфікацыі II Еўрапейскіх гульняў

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Уладзіслаў Ганчароў выйшаў у фінальную стадыю індывідуальнага турніру па скачках на батуце II Еўрапейскіх гульняў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У кваліфікацыйным раўндзе алімпійскі чэмпіён Рыа-2016 паказаў лепшы рэзультат сярод усіх 24 удзельнікаў спаборніцтваў - 113,480 бала. На I Еўрапейскіх гульнях у Баку Уладзіслаў Ганчароў быў сярэбраным прызёрам у гэтым відзе праграмы. Сённяшні фінал з удзелам шасці батутыстаў пачнецца ў "Мінск-Арэне" ў 20.05.

Да гэтага вызначацца прызёры ў жаночых сінхронных скачках. Сярод васьмі пар, якія будуць аспрэчваць узнагароды, ёсць і беларускі дуэт Ганна Ганчарова / Марыя Махарынская. У першы дзень спаборніцтваў па скачках на батуце Ганна Ганчарова стала бронзавым прызёрам у індывідуальных скачках, паўтарыўшы свой рэзультат на I Еўрапейскіх гульнях у сталіцы Азербайджана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі