Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 чэрвеня 2020, 15:53

БАТЭ супраць "Граніта", "Крумкачы" прымуць мінскае "Дынама" ў 1/16 фіналу Кубка Беларусі

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мінскім Доме футбола адбылася жараб'ёўка 1/16 фіналу розыгрышу Кубка Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Цяперашнія ўладальнікі Кубка футбалісты барысаўскага БАТЭ ў барацьбе за выхад у 1/8 фіналу новага турніру згуляюць у гасцях з адным з аўтсайдараў першай лігі нацыянальнага першынства мікашэвіцкім "Гранітам". Фіналіст мінулага кубкавага розыгрышу брэсцкае "Дынама" сустрэнецца ў Жыткавічах з лідарам групы А другой лігі мясцовым "Меліяратарам". У мінскім дэрбі "Крумкачы" прымуць "Дынама".

Склады астатніх пар 1/16 фіналу:

"Лакаматыў" (Гомель) - "Слуцк",

"Гомель" - "Шахцёр" (Салігорск),

"Днепр" (Магілёў) - "Іслач" (Мінскі раён),

"Спадарожнік" (Рэчыца) - "Белшына" (Бабруйск),

"Хімік" (Светлагорск) - "Рух" (Брэст),

"Хваля" (Пінск) - "Славія" (Мазыр),

"Баранавічы" - "Віцебск",

"Слонім-2017" - "Нёман" (Гродна),

"Астравец" - "Мінск",

"Орша" - "Энергетык-БДУ" (Мінск),

"Арсенал" (Дзяржынск) - "Смалявічы",

"Ашмяны-БДУФК" - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна),

"Нафтан" (Наваполацк) - "Гарадзея".

Дакладныя даты правядзення матчаў стануць вядомы пазней.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі