Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 жніўня 2019, 19:55

БАТЭ прайграў "Астане" з лікам 0:3 у першым матчы раўнда плэй-оф Лігі Еўропы

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты барысаўскага БАТЭ прайгралі ў Нур-Султане казахстанскай "Астане" з лікам 0:3 у першым матчы раўнда плэй-оф Лігі Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першай палавіне гульні на полі "Астана-Арэны" гаспадары мелі невялікую перавагу і змаглі двойчы трапіць у вароты Антона Чычкана. На 23-й хвіліне цэлі дасягнуў удар Марына Томасава з лініі штрафной плошчы, а за хвіліну да перапынку Юрый Лагвіненка замкнуў верхавую перадачу з правага фланга. Другая палавіна таксама пачалася з атак футбалістаў "Астаны", і на 52-й хвіліне яны зарабілі пенальці - 3:0. Прапусціўшы трэці мяч, барысаўчане пачалі гуляць хутчэй, але іх атакі не ўяўлялі пагрозы варотам сапернікаў. У выніку падапечныя Аляксея Багі так і не змаглі адыграць хаця б адзін гол.

Сустрэча ў адказ беларускага і казахстанскага чэмпіёнаў за выхад у групавы этап Лігі Еўропы адбудзецца 29 жніўня на полі "Барысаў-Арэны", пачатак у 20.00.

Тры гады таму футбалісты БАТЭ і "Астаны" гулялі паміж сабой на гэтай жа стадыі ЛЕ, тады поспеху па суме дзвюх сустрэч дабіўся казахстанскі клуб - 2:0 (дома) і 2:2 (у гасцях).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі