Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 жніўня 2020, 10:42

БАТЭ перамог "Гарадзею" ў матчы 21-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты БАТЭ перамаглі "Гарадзею" з рэзультатам 1:0 у дамашняй сустрэчы 21-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Барысаўчане мелі вялікую перавагу на працягу ўсяго гульнявога часу, але змаглі толькі аднойчы паразіць вароты сапернікаў - на першай мінуце сустрэчы вызначыўся Максім Скавыш. Нягледзячы на перавагу, падапечныя Кірылы Альшэўскага не змаглі замацаваць свой поспех.

Рэзультаты іншых матчаў гэтага тура: "Шахцёр" (Салігорск) - "Дынама" (Брэст) - 1:0, "Белшына" (Бабруйск) - "Слуцк" - 4:2, "Віцебск" - "Іслач" - 2:3, "Энергетык-БДУ" - "Нёман" (Гродна) - 1:1, "Рух" (Брэст) - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 3:3. Паядынак паміж мінскім "Дынама" і "Смалявічамі" перанесены на 14 жніўня, сустрэча "Мінск" - "Славія" (Мазыр) - на 12 жніўня.

Турнірнае становішча: "Шахцёр" - 43 ачкі (21 матч), БАТЭ - 40 (21), "Нёман" - 38 (20), "Тарпеда-БелАЗ" - 34 (21), "Іслач" - 32 (21), "Энергетык-БДУ" - 31 (21), "Дынама" (Мінск) - 30 (20), "Рух" - 30 (21), "Віцебск" - 29 (21), "Дынама" (Брэст) - 29 (19), "Славія" - 23 (19), "Слуцк" - 21 (20), "Гарадзея" - 20 (21), "Мінск" - 18 (18), "Белшына" - 16 (21), "Смалявічы" - 14 (19).

Бамбардзірскую гонку ўзначальвае ўзбекскі форвард "Шахцёра" Джасурбек Яхшыбоеў, які забіў 12 мячоў.

У наступным туры сустракаюцца:

21 жніўня

"Слуцк" - "Дынама" (Мінск), "Іслач" - "Шахцёр";

22 жніўня

"Энергетык-БДУ" - "Смалявічы", "Гарадзея" - "Рух", "Дынама" (Брэст) - "Белшына";

23 жніўня

"Славія" - "Віцебск", "Тарпеда-БелАЗ" - "Мінск", "Нёман" - БАТЭ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі