Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 лютага 2019, 15:10

БАТЭ напярэдадні матчу з "Арсеналам" правёў адкрытую трэніроўку ў Мінску

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты БАТЭ напярэдадні матчу з лонданскім "Арсеналам" правялі сёння адкрытую трэніроўку на штучным полі ФК "Мінск", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Асноўны этап падрыхтоўкі да сустрэч з "Арсеналам" барысаўчане правялі ў турэцкім Белеку, дзе згулялі некалькі кантрольных матчаў. У гэта міжсезонне склад БАТЭ прыкметна абнавіўся, прычым каманду пакінулі некалькі вядучых ігракоў: Мірка Іваніч, Неманья Мілунавіч, Міхаіл Гардзяйчук, Мікалай Сігневіч, Дзяніс Палякоў, Максім Валадзько і іншыя, аднак па-ранейшаму ў страі ветэран Аляксандр Глеб. Для яго маючыя адбыцца матчы будуць асаблівымі, паколькі ён гуляў у складзе "кананіраў" з 2005 па 2008 год.

"У нас вопытная каманда, нягледзячы на тое, што спартыўная падрыхтоўка атлетаў розная, гатовы аказаць упартае супраціўленне "Арсеналу". Для БАТЭ гэта яшчэ адна слаўная старонка гісторыі клуба", - сказаў галоўны трэнер барысаўчан Аляксей Бага. Каменціруючы тое, што каманду пакінуў Мірка Іваніч, ён адзначыў, што такая моцная і вопытная каманда не можа залежаць ад аднаго футбаліста, нават вельмі добрага.

На думку Аляксандра Глеба, барысаўскай дружыне будзе цяжка ў матчы з "Арсеналам", у якога сезон у самым разгары, а футбалісты БАТЭ пачалі рыхтавацца зусім нядаўна. "Трэнерскі штаб прыняў рашэнне не фарсіраваць падзеі, наколькі можна, мы набралі форму, будзем старацца паменш памыляцца, страхаваць, не рызыкаваць. Заўтра ўсё стане на свае месцы. У "Арсенале" ўсе ігракі новыя, ужо не засталося тых атлетаў, з якімі я ў свой час дзяліў поле. Тым не менш гэта топавая каманда, супраць якой будзе цяжка", - сказаў ён.

Футбалісты "Арсенала" вырашылі правесці перадматчавую трэніроўку сёння ў Лондане, вечарам падапечныя Унаі Эмеры прыбудуць у Мінск. Пасля заканчэння заўтрашняй гульні ў Барысаве для балельшчыкаў будзе арганізавана бясплатная электрычка ў Мінск.

У мінулым сезоне футбалісты БАТЭ і "Арсенала" гулялі ў адной групе Лігі Еўропы, і тады двойчы поспех быў на баку "кананіраў" - 4:2 (У Барысаве) і 6:0 (у Лондане). Матч на полі "Барысаў-Арэны" пачнецца ў 20.55 і будзе паказаны ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі