Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
31 кастрычніка 2019, 09:02

БАТЭ абыграў "Дняпро" ў чэмпіянаце Беларусі па футболе

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У футбольным чэмпіянаце Беларусі 30 кастрычніка прайшлі перанесеныя матчы 16-га тура. БАТЭ абыграў у гасцях магілёўскі "Дняпро" - 1:0, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Адзіны гол на рахунак барысаўчан на 44-й мінуце матчу запісаў Ігар Стасевіч.

Як паведамлялася, 30 красавіка мазырская "Славія" прымала на сваім полі мінскае "Дынама", сустрэча завяршылася ўнічыю - 1:1.

Становішча ў лідзіруючай групе цяпер такое: "Дынама" (Брэст) - 67 ачкоў (26 матчаў), БАТЭ - 61 (26), "Шахцёр" - 58 (26), "Дынама" (Мінск) - 47 (26), "Іслач" - 42 (26), "Тарпеда-БелАЗ" - 42 (26). Унізе турнірнай табліцы, акрамя мінскага "Тарпеда", які завяршыў сезон: "Гомель" - 20 ачкоў (26), "Энергетык-БДУ" - 23 (26) і "Дняпро" - 24 (26).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі