Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 верасня 2021, 11:26

Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" згуляюць з "Лейдэнам" у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" правядуць першы паядынак у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў італьянскім Трэвіза чэмпіёны Беларусі ў паўфінале сустрэнуцца з нідэрландскім клубам "Лейдэн". У выпадку перамогі падапечныя Расціслава Вергуна 17 верасня правядуць вырашальны паядынак за выхад у групавы этап чэмпіёнскай Лігі супраць пераможца матчу паміж дацкім клубам "Бакен Беарз" з Орхуса і гаспадаром турніру "Трэвіза". Калі мінчане праб'юцца ў групавы раўнд, то трапяць у папярэдні квартэт D, дзе іх сапернікамі будуць латвійскі ВЭФ з Рыгі, грэчасці АЕК з Афін і венгерскі "Фалка" з Сомбатхея. Калі ж "драконы" не змогуць выйсці ў групу ЛЧ, то ім давядзецца перабазіравацца ў менш рэйтынгавы Кубак ФІБА.

Пасля вяртання з Італіі "Цмокі-Мінск" будуць рыхтавацца да першага матчу новага сезона Адзінай лігі ВТБ - 23 верасня яны прымуць на сваёй арэне дзеючага чэмпіёна "банкаўскага" турніру маскоўскі ЦСКА. У гэтым сезоне ў Адзінай лізе ВТБ згуляюць 13 каманд, якія правядуць двухкругавы турнір з матчамі дома і ў гасцях. Потым восем лепшых клубаў прадоўжаць барацьбу за ўзнагароды ў серыях плэй-оф.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі