ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 1 ліпеня 2022
Мінск Малавоблачна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 красавіка 2022, 11:42

Баскетбалісты "Цмокi-Мiнск" уступілі "Зеніту" ў Адзінай лізе ВТБ

Фота "Цмокi-Мiнск"
Фота "Цмокi-Мiнск"

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" пацярпелі чарговае паражэнне ў матчах Адзінай лігі ВТБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сваім перадапошнім паядынку рэгулярнага чэмпіянату мінскія "драконы" ўступілі ў Санкт-Пецярбургу мясцоваму "Зеніту" з лікам 73:93. У лютым гэтыя сапернікі сустракаліся ў Мінску і тады перамогу таксама атрымалі зенітаўцы - 90:74. Свой заключны паядынак цяперашняга сезона Адзінай лігі ВТБ падапечныя Расціслава Вергуна правядуць у суботу, 16 красавіка, у Маскве супраць дзеючага пераможцы гэтага турніру ЦСКА.

У рэгулярным чэмпіянаце мінчане атрымалі толькі тры перамогі і стацілі шанцы прабіцца ў плэй-оф. Акрамя чэмпіёнаў Беларусі за бортам чвэрцьфінальнай стадыі засталіся баскетбалісты казахстанскай "Астаны" з Нур-Султана, якія таксама маюць у сваім актыве ўсяго тры вікторыі.

Васьмёрку чвэрцьфіналістаў склалі толькі расійскія каманды: ЦСКА, "Зеніт", казанскі УНІКС, "Лакаматыў-Кубань" з Краснадара, саратаўскі "Аўтадор", пермская "Парма", "Ніжні Ноўгарад" і краснаярскі "Енісей".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі