.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 сакавіка 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 студзеня 2021, 12:23

Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" прымуць АЕК у матчы Лігі чэмпіёнаў

Фота з архіва
Фота з архіва

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" правядуць сёння заключны паядынак групавога этапу розыгрышу Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На пляцоўцы мінскага "Фалькон клуба" ў апошнім туры спаборніцтваў групы С чэмпіёны Беларусі прымуць грэчаскі АЕК з Афін (пачатак у 20.30, прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5"). У першым крузе групавога этапу падапечныя Расціслава Вергуна прайгралі АЕКу ў грэчаскай сталіцы з рэзультатам 69:95. Каб атрымаць пропуск у наступны этап чэмпіёнскай Лігі, "драконам" сёння неабходна выйграць з перавагай не меншай за 25 ачкоў, а таксама чакаць рэзультат другога сённяшняга паядынку, у якім французскі "Шале" прыме на сваёй арэне ізраільскі "Хапаэль" з Халона.

Становішча каманд у квартэце С пасля пяці гульнявых дзён: "Хапаэль" - 8 ачкоў, АЕК - 8, "Шале" - 7, "Цмокi-Мiнск" - 7.

У другі групавы этап чэмпіёнскай Лігі выйдуць дзве лепшыя каманды. Пуцёўкі туды ўжо заваявалі іспанскія клубы "Сарагоса", "Тэнерыфе" і "Бургас", за які выступае беларускі форвард Максім Салаш, чэшскі "Німбурк", французскі "Страсбург", расійскі "Ніжні Ноўгарад", нямецкі "Бамберг", турэцкія "Анкара" і "Бурса".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі