ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 9 жніўня 2022
Мінск Пераменная воблачнасць +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 сакавіка 2022, 10:56

Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" перамаглі "Астану" ў Адзінай лізе ВТБ

Фота з архіва
Фота з архіва

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" пасля двух паражэнняў запар дабіліся перамогі ў матчы Адзінай лігі ВТБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сваю другую вікторыю ў гэтым сезоне "банкаўскага турніру" падапечныя Расціслава Вергуна атрымалі на пляцоўцы "Мінск-Арэны", абыграўшы казахстанкую "Астану" з Нур-Султана з рэзультатам 66:60 (22:17, 14:7, 17:24, 13:12). Першую палавіну сустрэчы гаспадары выйгралі з перавагай 12 ачкоў. Пасля перапынку госці кінуліся ў пагоню, але мінчане ўсё ж змаглі давесці гульню да перамогі. Самым рэзультатыўным у складзе "драконаў" стаў Андрэй Стаброўскі, у актыве якога 17 ачкоў, Яўген Белянкоў набраў на адзін бал менш. У гэтай сустрэчы за "Цмокі" гулялі толькі беларускія ігракі без легіянераў, якія паехалі дадому. У сваім наступным паядынку Адзінай лігі ВТБ 17 сакавіка чэмпіёны Беларусі зноў будуць сапернічаць з "Астаной", але ўжо ў сталіцы Казахстана.

У другім матчы пермская "Парма" абыграла ў сябе дома гасцей з саратаўскага "Аўтадора" з лікам 94:73.

Турнірную табліцу ўзначальвае УНІКС, які атрымаў 13 вікторый у 15 праведзеных сустрэчах, маскоўскі ЦСКА мае 12 перамог, у піцерскага "Зеніта" 11 выйгрышаў у 14 згуляных матчах.

Пасля завяршэння рэгулярнага чэмпіянату ў плэй-оф выйдуць восем каманд з 11 удзельнікаў турніру.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі