Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 красавіка 2022, 09:25

Баскетбалісты "Цмокi-Мiнск" і "Барысфена" перамаглі ў першых паўфіналах чэмпіянату Беларусі

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першыя сустрэчы паўфінальных серый мужчынскага чэмпіянату Беларусі адбыліся 21 красавіка ў Мінску і Магілёве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дзеючыя чэмпіёны краіны баскетбалісты "Цмокi-Мiнск" на сваёй пляцоўцы абыгралі гасцей з "Гродна-93" з рэзультатам 89:76. Другая гульня таксама адбудзецца ў Мінску 23 красавіка. У чвэрцьфінале "драконы" былі мацнейшымі за сваю маладзёжную каманду, а гродзенская каманда адолела сталічны "Імпульс-БДУІР".

На старце другой паўфінальнай серыі лідар рэгулярнага сезона магілёўскі "Барысфен" на паркеце спарткомплексу "Алімпіец" аказаўся мацнейшым за віцебскі "Рубон" - 89:81. Заўтра сапернікі зноў сустрэнуцца ў Магілёве. На папярэдняй стадыі магіляўчане перамаглі "Гомельскіх рысей", а віцебскі клуб узяў верх над рэзервістамі "Цмокi-Мiнск".

Паўфінальныя серыі прадоўжацца да трох перамог адной з каманд, трэція сустрэчы адбудуцца 29 красавіка ў Гродне і Віцебску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі