Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 снежня 2021, 09:08

Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" 13-ы раз выйгралі Кубак Беларусі

24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" 13-ы раз запар сталі ўладальнікамі Кубка Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінальным паядынку 25-га кубкавага розыгрышу падапечныя Расціслава Вергуна разграмілі "Гродна-93" з лікам 81:49. У паўфінале мінчане былі мацнейшыя за магілёўскі "Барысфен" - 82:74, гродзенскія баскетбалісты перамаглі віцебскі "Рубон" - 95:71.

У матчы за бронзавыя ўзнагароды "Барысфен" узяў верх над "Рубонам" з вынікам 87:66.

Лепшым іграком кубкавага турніру прызнаны адзін з лідараў пераможцаў Джэйсан Кларк.

У фінале мінулага кубкавага турніру мінскія "драконы" перамаглі магіляўчан з вынікам 83:79. У гульні за бронзу "Рубон" перамог "Гродна-93" - 94:75.

На мінулым тыдні ў Маладзечне адбыўся фінальны этап 25-га кубкавага розыгрышу сярод жаночых каманд. У вырашальным паядынку баскетбалісткі "Гарызонта" заваявалі другі трафей запар, адолеўшы "Цмокі-Мінск" з перавагай чатыры балы - 54:50. У матчы за бронзу баскетбалісткі гродзенскай "Алімпіі" былі мацнейшыя, чым "Гомельскія рысі" - 79:57.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі