
11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "МІНСКА" зноў зробяць спробу спыніць серыю няўдач у матчах Адзінай лігі ВТБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У сваім 21-м паядынку рэгулярнага чэмпіянату мінчане сустрэнуцца ў Санкт-Пецярбургу з адным з галоўных фаварытаў турніру мясцовым "Зенітам". Прамую трансляцыю гульні, якая пачнецца ў 19.30, правядзе тэлеканал "Беларусь 5. Інтэрнэт". У матчы першага круга ў Мінску зенітаўцы перамаглі з лікам 84:62, а ўсяго ў іх актыве 14 вікторый у 20 праведзеных сустрэчах. БК "МІНСК" застаецца адзінай камандай Лігі, якая не мае ніводнай перамогі.
Турнірную табліцу цяпер узначальвае маскоўскі ЦСКА, у якога 18 вікторый, казанскі УНІКС атрымаў 16 перамог, краснадарскі "Лакаматыў-Кубань" з беларусам Уладзіславам Блізнюком у складзе выйграў 15 паядынкаў.-0-