
12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "Мінска" правядуць сёння трэці матч новага сезона Адзінай лігі ВТБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Пасля двух стартавых паражэнняў чэмпіёны Беларусі згуляюць у Маскве супраць дэбютантаў лігі - клуба МБА (пачатак матчу ў 20.00; прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5"). У першым матчы гэтага сезона мінчане прайгралі ў сябе дома пермскаму клубу "Парма-Пары (48:77), потым уступілі ў гасцях аднаму з галоўных фаварытаў турніру - маскоўскаму ЦСКА (63:107).
Сённяшнія сапернікі каманды Расціслава Вергуна спачатку перамаглі ў Краснадары мясцовы "Лакаматыў-Кубань" (86:73), а потым выйгралі ў казахстанскай сталіцы ў "Астаны" (103:69).
Акрамя МБА па дзве вікторыі пасля двух тураў маюць ЦСКА, казанскі УНІКС і "Пары Ніжні Ноўгарад". Без перамог пакуль БК "Мінск", "Астана", "Самара" і краснаярскі "Енісей".-0-