
Фота з архіва
15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "МІНСКА" правядуць дзясяты паядынак у рэгулярным чэмпіянаце Адзінай лігі ВТБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Пасля дзевяці паражэнняў запар каманда Расціслава Вергуна сёння паспрабуе здабыць першую вікторыю ў гасцявым матчы з баскетбалістамі "Астаны" (пачатак гульні ў 17.00; прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5"). Дружына са сталіцы Казахстана атрымала чатыры перамогі ў васьмі праведзеных сустрэчах.
Турнірную табліцу "банкаўскага турніру" ўзначальвае маскоўскі ЦСКА, у якога 9 вікторый у 10 гульнях, у актыве казанскага УНІКСА і краснаярскага "Енісея" па 7 выйграных матчаў, па 6 разоў перамагалі "Зеніт" з Санкт-Пецярбурга і маскоўская "Руна".-0-