Фота з архіва
27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "МІНСКА" пасля трох вікторый запар пацярпелі паражэнне ў матчах Адзінай маладзёжнай лігі ВТБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння мінчане ўступілі на выездзе баскетбалістам "Самары" з лікам 62:68. Самым рэзультатыўным у складзе беларусаў стаў Давід-Масэнге Мукетэ, які набраў 18 ачкоў. Учора падапечныя Дзмітрыя Калтунова перамаглі самарскую каманду з рэзультатам 76:70. Наступныя паядынкі "МІНСК" правядзе 30 і 31 кастрычніка ў Саратаве супраць маладзёжнай дружыны мясцовага "Аўтадора".
У дзесяці праведзеных матчах цяперашняга сезона беларусы атрымалі пяць перамог і пацярпелі столькі ж паражэнняў.
У рэгулярным чэмпіянаце гуляюць 14 клубаў, якія правядуць чатырохкругавы турнір (па два матчы дома і ў гасцях), а затым васьмёрка лепшых выйдзе ў плэй-оф. Пераможцы чвэрцьфінальных пар згуляюць у вырашальным этапе - "Фінале чатырох". Маладзёжная каманда "МІНСКА" ў сваім дэбютным сезоне прабілася ў чвэрцьфінал, уступіўшы маскоўскаму МБА-МАІ, які ў выніку стаў пераможцам Маладзёжнай лігі.-0-