Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 кастрычніка 2022, 12:10

Баскетбалісты "Мінска" прымуць "Парму Пары" ў Адзінай лізе ВТБ

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "Мінска" сёння правядуць свой першы матч у новым сезоне Адзінай лігі ВТБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На пляцоўцы мінскага Falcon Club падапечныя Расціслава Вергуна прымуць гасцей з пермскага клуба "Парма Пары" (пачатак у 20.00; прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5"). Таксама сёння баскетбалісты "Аўтадора" згуляюць у Саратаве з казахстанскай "Астаной".

У стартавым паядынку дзеючы чэмпіён піцерскі "Зеніт" нечакана прайграў на сваёй арэне бронзавым прызёрам баскетбалістам казанскага УНІКСа з рэзультатам 79:82. У другім матчы першага гульнявога дня "Пары Ніжні Ноўгарад" у гасцях перамог у другім авертайме краснаярскі "Енісей" - 90:82.

Дэбютанты "банкаўскага" турніру баскетбалісты "Самары" ў сябе дома ўступілі аднаму з галоўных фаварытаў маскоўскаму ЦСКА з розніцай 13 ачкоў - 72:85. Яшчэ адзін навічок лігі маскоўскі МБА абыграў у Краснадары мясцовы "Лакаматыў-Кубань" з лікам 86:73.

На першым этапе клубы праводзяць двухкругавы турнір з матчамі дома і ў гасцях, потым падзеляцца на дзве шасцёркі, дзе згуляюць яшчэ па два разы паміж сабой. Пасля фінішу рэгулярнага сезона васьмёрка лепшых каманд прадоўжыць барацьбу ў плэй-оф. Чвэрцьфінальныя серыі прадоўжацца да трох перамог, паўфіналы і фінал - да чатырох вікторый адной з каманд.

У мінулым сезоне чэмпіёнам Адзінай лігі ВТБ упершыню стаў піцерскі "Зеніт", атрымаўшы перамогу ў залатой серыі над ЦСКА. Бронзу заваяваў УНІКС, які перамог у серыі за трэцяе месца "Лакаматыў-Кубань".

Да гэтага маскоўскія армейцы толькі аднойчы, у 2011 годзе, уступілі золата падмаскоўным "Хімкам". Баскетбалісты "Мінска" ва ўсіх папярэдніх сезонах не траплялі ў плэй-оф. Лепшым рэзультатам мінчан з'яўляецца 7-е месца, якое яны занялі па выніках сезона 2010/2011.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі