Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 кастрычніка 2022, 12:44

Баскетбалісты "Мінска" прымуць "Аўтадор" у матчы Адзінай лігі ВТБ

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "Мінска" правядуць сёння чацвёрты паядынак новага сезона Адзінай лігі ВТБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Чэмпіёны Беларусі на арэне мінскага Falcon Club прымуць саратаўскі "Аўтадор" (пачатак сустрэчы ў 19.00; прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5"). Да гэтага мінчане прайгралі ў сябе дома пермскаму клубу "Парма-Пары" (48:77), а потым пацярпелі два паражэнні ў Маскве - ад аднаго з галоўных фаварытаў "банкаўскага" турніру ЦСКА (63:107) і дэбютанта гэтых спаборніцтваў МБА (62:81).

Баскетбалісты "Аўтадора" перамаглі на сваёй пляцоўцы казахстанскую "Астану" (94:72), потым таксама дома ўступілі клубу "Пары Ніжні Ноўгарад" (69:71) і ў Санкт-Пецярбургу дзеючаму чэмпіёну "Зеніту" (71:92).

У другім сённяшнім матчы сустрэнуцца ЦСКА і МБА, якія маюць па тры вікторыі ў трох сустрэчах. Турнірную табліцу цяпер узначальвае казанскі УНІКС, ён атрымаў перамогі ва ўсіх чатырох згуляных матчах. Без выйгрышаў пакуль толькі "Мінск" і краснаярскі "Енісей", які заўтры прыме на сваёй арэне "Зеніт".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі