Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 лютага 2023, 09:15

Баскетбалісты "МІНСКА" прайгралі "Аўтадору" ў матчы Адзінай лігі ВТБ

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговую няўдачу ў матчах рэгулярнага чэмпіянату Адзінай лігі ВТБ пацярпелі баскетбалісты "МІНСКА", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

14 лютага ў Саратаве чэмпіёны Беларусі аказалі ўпартае супраціўленне мясцоваму "Аўтадору", але ўсё ж уступілі з розніцай 8 ачкоў - 70:78 (13:20, 16:20, 24:11, 17:27). У дзвюх сустрэчах першага этапу спаборніцтваў саратаўскі клуб таксама быў мацнейшы за падапечных Расціслава Вергуна - 97:72 (у гасцях) і 88:77 (дома). Пасля гэтай гульні "Аўтадор" набраў 34 ачкі, столькі ж балаў у "Самары" і краснаярскага "Енісея". На адзін бал больш толькі ў лідара групы В пермскай "Пармы-Пары". Баскетбалісты казахстанскай "Астаны" маюць 29 балаў, БК "МІНСК" набраў 27 ачкоў. Свой наступны матч беларуская каманда правядзе 3 сакавіка на выездзе супраць "Самары".  

У групе А дэбютант "банкаўскага" турніру МБА прымае краснадарскі "Лакаматыў-Кубань". Тут лідзіруе маскоўскі ЦСКА, які набраў 51 ачко, на другой пазіцыі казанскі УНІКС, у якога 47 балаў, дзеючы чэмпіён "Зеніт" з Санкт-Пецярбурга мае 44 ачкі, "Пары Ніжні Ноўгарад" з беларусам Максімам Салашам у складзе набраў 41 ачко.

Другі этап рэгулярнага чэмпіянату завершыцца ў канцы сакавіка, пасля чаго дзве лепшыя каманды групы В выйдуць у плэй-оф, дзе іх сапернікамі будуць клубы групы А.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі