Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 красавіка 2021, 17:27

Баскетбалісты Латвіі і Румыніі сталі сапернікамі беларусаў у кваліфікацыі чэмпіянату свету

30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія баскетбалісты даведаліся, хто будзе іх сапернікам па другім адборачным этапе чэмпіянату свету 2023 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Па выніках жараб'ёўкі, праведзенай у Берліне, падапечныя Расціслава Вергуна трапілі ў кваліфікацыйную групу D, дзе сустрэнуцца з камандамі Латвіі і Румыніі. На першым этапе кваліфікацыі зборная Беларусі паспяхова выступіла ў групе А і разам са зборнай Партугаліі прабілася ў наступны этап.

Склады астатніх груп другога раўнда кваліфікацыі: С - Швецыя, Аўстрыя, Партугалія; Е - Данія, Ісландыя, Чарнагорыя; F - Швейцарыя, Славакія, Паўночная Македонія.

Плануецца, што паядынкі пачнуцца ў жніўні 2021 года, а фармат турніраў і дакладныя даты матчаў вызначацца пазней. Пасля завяршэння другога раўнда пуцёўкі ў асноўны адборачны этап атрымаюць па дзве лепшыя каманды з кожнай групы. Там да іх далучацца 24 зборныя, якія будуць удзельнічаць у фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы 2022 года. У фінальную стадыю сусветнага першынства выйдуць 12 прадстаўнікоў Старога Свету. Усяго ў 19-м мужчынскім планетарным баскетбольным форуме выступяць 32 каманды з усіх кантынентаў. Упершыню турнір пройдзе адразу ў трох краінах - Інданезіі, Філіпінах і Японіі. Матчы адбудуцца з 25 жніўня па 10 верасня 2023 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі