23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "Гродна-93" скарацілі адставанне ад "МІНСКА" ў залатой серыі мужчынскага чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
БК "МІНСК" на працягу 15 гадоў нікому не ўступае чэмпіёнскі тытул, год таму таксама сустракаўся з камандай Дзмітрыя Кузьміна ў залатой серыі і тады тройчы перамог гродзенскіх баскетбалістаў - 71:67, 107:74, 105:63.
Уладальнікамі бронзавых узнагарод цяперашняга першынства сталі баскетбалісты магілёўскага "Барысфена", якія ў серыі за трэцяе месца выйгралі ў віцебскага "Рубона" - 91:73, 85:67 і 94:87.
У спаборніцтвах жаночых каманд чэмпіёнскі тытул заваявалі баскетбалісткі "МІНСКА", якія ў серыі за золата тры разы запар абыгралі "Гарызонт" - 74:51, 80:64 і 72:66. У завершаным сезоне каманда Андрэя Ваўлева не пацярпела ні аднаго паражэння. Бронза ў актыве гродзенскай "Алімпіі", якая перамагла выхаванак РДВАР. Для жаночай каманды БК "МІНСК" гэты тытул сёмы па ліку і першы з 2020 года, да гэтага золата тры сезоны запар браў "Гарызонт".-0-
Фота Леаніда Шчаглова