Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 лютага 2023, 09:26

Баскетбалісты "Барысфена" атрымалі 19-ю перамогу ў матчах чэмпіянату Беларусі

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лідар баскетбольнага чэмпіянату Беларусі магілёўскі "Барысфен" атрымаў 19-ю перамогу і прадаўжае ўзначальваць турнірную табліцу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сваім 22-м паядынку магіляўчане ўпэўнена перамаглі ў сябе дома сталічны "Імпульс-БДУІР" - 94:63. Дзякуючы гэтаму поспеху ў падапечных Андрэя Крываноса цяпер 41 ачко. На другой пазіцыі ў турнірнай табліцы знаходзіцца "Гродна-93", у якога 38 заліковых балаў, у актыве віцебскага "Рубона" 34 ачкі. Праследавацелі "Барысфена" сустрэнуцца паміж сабой 18 лютага ў Гродне.

Дзве сустрэчы адбудуцца 15 лютага на жаночым першынстве краіны. "Гомельскія рысі" прымуць на сваёй пляцоўцы баскетбалістак брэсцкага клуба ЦАР "Вікторыя", а "Вікторыя" з Гродна сустрэнецца з выхаванкамі сталічнага РДВАР. Лідарам турніру з'яўляецца БК "МІНСК", які набраў 34 ачкі пасля 18 згуляных матчаў, у дзеючага чэмпіёна краіны "Гарызонта" і гродзенскай "Алімпіі" па 32 балы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі