ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 28 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
31 студзеня 2018, 10:50

Баскетбалісткі зборнай Беларусі пачалі падрыхтоўку да матчаў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы

Фота БФБ
Фота БФБ

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі зборнай Беларусі пачалі падрыхтоўку да двух дамашніх матчаў адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы 2019 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На трэніровачны збор, які прадоўжыцца ў Раўбічах да 4 лютага, трэнерскі штаб на чале з Наталляй Трафімавай запрасіў 13 ігракоў з беларускіх клубаў: Алёна Голубева, Ганна Брыч, Дар'я Семілетнікава, Дарына Бачкарова, Наталля Гарбачова, Марыя Філончык (усе - "Гарызонт", Мінская вобласць), Ксенія Малашка, Аляксандра Шаўчэнка, Настасся Сушчык, Кацярына Рыбалка (усе - "Цмокі-Мінск"), Арына Масько, Дар'я Магаляс (абедзве - "Алімпія", Гродна), Юлія Васілевіч ("Вікторыя", Брэст).

Да работы з нацыянальнай камандай у якасці асістэнта галоўнага трэнера падключылася Вольга Падабед, якая ўзначальвае маладзёжную зборную Беларусі.

З 5 лютага нацыянальная зборная Беларусі перабазіруецца ў сталічны Палац спорту, дзе адбудуцца паядынкі кваліфікацыі жаночага Еўрабаскета-2019. 10 лютага беларускі сустрэнуцца з камандай Турцыі, а 14 лютага згуляюць з польскімі баскетбалісткамі. Да гэтых паядынкаў у Мінск прыедуць асноўныя ігракі каманды, якія выступаюць у замежных клубах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі