Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 лютага 2020, 09:52

Баскетбалісткі "Цмокі-Мінск" выйшлі ў "Фінал чатырох" EWBL

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі "Цмокі-Мінск" выйшлі ў "Фінал чатырох" Еўрапейскай лігі (EWBL), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Падапечныя Андрэя Ваўлева перамаглі ў дамашнім матчы расійскую "Ніку" з Сыктыўкара з лікам 70:59. Першая сустрэча гэтых каманд, якая адбылася 30 студзеня на арэне расійскага клуба, завяршылася перамогай беларускай дружыны з вынікам 75:69.

Першымі ўдзельніцамі вырашальнай стадыі гэтага турніру сталі баскетбалісткі чэшскага "Брно", якія перамаглі ў двух чвэрцьфінальных паядынках суайчынніц з "Остравы" - 71:47 і 82:45.

Склады астатніх чвэрцьфінальных пар: "Дынама" (Новасібірск) - "Амстэрдам" (Нідэрланды), "Растоў-Дон" (Расія) - "П'ешцяні" (Славакія).

Чатыры пераможцы 1/4 фіналу 21-22 сакавіка правядуць вырашальны этап спаборніцтваў.

У мінулым сезоне чэмпіёнам стаў латвійскі клуб "ТТТ" з Рыгі, які абыграў у вырашальным паядынку "Цмокі-Мінск" з лікам 73:63.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі