Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 лістапада 2018, 13:05

Баскетбалісткі "Цмокі-Мінск" прайгралі "Інвенце" ў 3-м туры Еўракубка

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночая каманда "Цмокі-Мінск" пацярпела другое паражэнне ў групавым этапе Еўракубка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку 3-га тура спаборніцтваў папярэдняй групы С чэмпіёнкі Беларусі ў Курску сустракаліся з расійскай "Інвентай" і ўступілі з лікам 46:63.

На старце турніру падапечныя Андрэя Ваўлева перайгралі ў Стамбуле адзін з мацнейшых турэцкіх клубаў "Бешыкташ" з лікам 68:63, а потым у Мінску ўступілі польскай "Вісле" - 56:61.

У іншым матчы баскетбалісткі "Бешыкташа" перайгралі ў сябе дома "Віслу" - 100:71.

Турнірнае становішча пасля трох тураў: "Вісла" - 5 ачкоў, "Інвента" - 5, "Цмокі-Мінск" - 4, "Бешыкташ" - 4.

Свой наступны матч "Цмокі-Мінск" правядуць 29 лістапада на сваёй арэне супраць "Бешыкташа".

У плэй-оф Еўракубка выйдуць па дзве лепшыя каманды з 10 папярэдніх груп.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі