Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 лютага 2024, 09:17

Баскетбалісткі "МІНСКА" прадоўжылі пераможную серыю ў чэмпіянаце Беларусі да 20 матчаў

Фота з архіва
Фота з архіва
29 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі "МІНСКА" прадаўжаюць перамагаць у матчах жаночага чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

28 лютага лідары атрымалі сваю 20-ю вікторыю запар, упэўнена перайграўшы ў Брэсце аўтсайдараў турніру бескетбалістак мясцовай "Вікторыі" - 123:35. Гродзенская "Вікторыя" прымала на сваёй пляцоўцы "Гомельскіх рысей" і пацярпела паражэнне з вялікім лікам 61:92. 27 лютага дзеючыя чэмпіёнкі краіны баскетбалісткі "Гарызонта" перамаглі сваіх рэзервістак з рэзультатам 87:47, а гродзенская "Алімпія" абыграла ў Мінску выхаванак РДВАР - 78:51. Становішча ў групе лідараў: "МІНСК" - 40 ачкоў, "Алімпія" - 37, "Гарызонт" - 37. У суботу, 2 сакавіка, адбудзецца адзін з галоўных паядынкаў - БК "МІНСК" прыме "Гарызонт".

У гэты ж дзень пройдуць чарговыя сустрэчы мужчынскага першынства. Два фаварыты чэмпіянату матчы 24-га тура правядуць на сваіх арэнах: "Гродна-93" згуляе ў сябе дома з віцебскім "Рубонам", а на паркеце магілёўскага спартыўнага комплексу "Барысфен" прыме рэзервовы склад "МІНСКА". Цяпер у "Гродна-93" і "Барысфена" па 43 ачкі, "Рубон" і сталічны "Імпульс-БДУІР" маюць па 33 балы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі