ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 6 ліпеня 2022
Мінск +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 красавіка 2022, 10:15

Баскетбалісткі "Гарызонта" выйшлі наперад у фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі

У час матчу
У час матчу

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі "Гарызонта" выйшлі наперад у фінальнай серыі за залатыя медалі жаночага чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

11 красавіка ў першым паядынку ў Мінску падапечныя Наталлі Трафімавай доўгі час уступалі гродзенскай "Алімпіі" і толькі ў канцоўцы сустрэчы змаглі даціснуць саперніц і выйграць з перавагай сем ачкоў - 68:61 (5:16, 17:7, 23:22, 23:16). Заўтра сапернікі зноў сустрэнуцца на пляцоўцы сталічнага РДВАР, а іх трэці паядынак адбудзецца 18 красавіка.

У серыі за бронзавыя ўзнагароды баскетбалісткі "Цмокі-Мінск" двойчы перамаглі ў сябе дома гродзенскую "Вікторыю" - 70:61 і 85:60. Іх наступная сустрэча пройдзе 15 красавіка ў Гродне. Абедзве медальныя серыі прадоўжацца да трох перамог адной з каманд.

Год таму свой 12-ы чэмпіёнскі тытул заваяваў "Гарызонт", які тройчы абыграў "Цмокі-Мінск". У серыі за бронзавыя ўзнагароды "Алімпія" была мацнейшай за "БДУ-Цмокі". Акрамя "Гарызонта" золата нацыянальнага першынства заваявала "Алімпія", якая з'яўляецца васьміразовым чэмпіёнам, мінскія "Цмокі" шэсць разоў паднімаліся на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару. Тройчы золата брала барысаўская "Бярэзіна".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі