ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 26 мая 2022
Мінск +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 снежня 2021, 11:15

Баскетбалісткі "Гарызонта" стартуюць у сёмым сезоне EWBL

Фота з архіва
Фота з архіва

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіёнкі Беларусі баскетбалісткі "Гарызонта" сёння прымуць старт у новым сезоне жаночай Еўрапейскай баскетбольнай лігі (EWBL). У мінулым сезоне "Гарызонт" упершыню стаў пераможцам гэтага турніру, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У славацкім горадзе П'ешцяні ў сваім першым матчы папярэдняй групы А каманда Наталлі Трафімавай сёння сустрэнецца з мясцовым клубам "П'ешцянскі чайкі", заўтра будзе сапернічаць з чэшскім "Брно", а 9 снежня завершыць стартавы тур сустрэчай з расійскай "Самарай". У канцы кастрычніка ў гэтай групе пачаў выступленне яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі гродзенская "Алімпія" - у Чэхіі беларускі ўступілі гаспадыням турніру баскетбалісткам "Брно" (53:75) і "П'ешцянскім чайкам" (57:74).

На мінулым тыдні віцэ-чэмпіёнкі краіны "Цмокi-Мiнск" у латвійскай Ліепаі паспяхова правялі паядынкі другога тура, абыграўшы "Ліепаю" - 60:49, славацкі клуб "Янг Энджэлс" з Кошыцэ - 74:69 і чэшскую "Остраву" - 74:71. Дзякуючы гэтым перамогам падапечныя Андрэя Ваўлева першымі з усіх каманд забяспечылі сабе выхад у плэй-оф. У першым туры цяперашняга сезона EWBL баскетбалісткі "Цмокi-Мiнск" у пачатку лістапада гулялі ў Растове-на-Доне і пацярпелі два паражэнні ад расійскіх каманд: мясцовага "Перасвета" (63:74) і "Нікі" з Сыктыўкара (43:83).

У вырашальным паядынку мінулага сезона баскетбалісткі "Гарызонта" ва ўпартай барацьбе абыгралі ў Маладзечне "Ніку" з лікам 70:60. Турнір праводзіцца з сезона-2015/2016. Па два разы яго пераможцамі станавіліся латвійскі ТТТ з Рыгі і славацкі "Гуд Энджэлс" з Кошыцэ. У фінальным паядынку 2019 года баскетбалісткі "Цмокi-Мiнск" уступілі ТТТ, заваяваўшы сярэбраныя медалі. У сезоне-2020/2021 спаборніцтвы не былі завершаны ў сувязі з пандэміяй каранавіруса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі