
19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі "Гарызонта", якія прадстаўляюць Мінскую вобласць, сталі ўладальніцамі Кубка Беларусі сярод жаночых каманд, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У вырашальным паядынку падапечныя Наталлі Трафімавай ва ўпартай барацьбе перамаглі гродзенскую "Алімпію" з перавагай усяго два ачкі - 74:72 (23:23, 10:21, 23:14, 18:14). Самай рэзультатыўнай у складзе пераможаў стала Юлія Васілевіч, якая набрала 24 ачкі, у "Алімпіі" Яўгенія Бярнацкая набрала 20 ачкоў.
У матчы за бронзавыя ўзнагароды 26-га кубкавага розыгрышу БК "МІНСК" упэўнена перайграў "Гомельскіх рысей" - 90:62 (19:13, 19:21, 23:11, 29:17).
Самым каштоўным іграком "Фіналу чатырох" была прызнана Юлія Васілевіч ("Гарызонт"), якая таксама стала лепшым абаронцам турніру. Лепшай нападаючай названа Кацярына Карпук ("Мінск"), цэнтравой - Настасся Верамеенка ("Гарызонт"). Прыз сімпатый гледачоў дастаўся Кацярыне Новік ("Алімпія"), а яе сяброўка па камандзе Яўгенія Бярнацкая прызнана лепшай сярод маладых баскетбалістак.-0-