Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 снежня 2021, 10:38

Баскетбалісткі "Гарызонта" перамаглі на старце EWBL

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі "Гарызонта" паспяхова стартавалі ў новым сезоне жаночай Еўрапейскай баскетбольнай лігі (EWBL). У мінулым сезоне "Гарызонт" упершыню стаў пераможцам гэтага турніру, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У славацкім горадзе П'ешцяні ў сваім першым матчы папярэдняй групы А каманда Наталлі Трафімавай перамагла ў другім авертайме мясцовы клуб "П'ешцянскі чайкі" з лікам 66:64 (8:17, 19:11, 2:11, 21:11, 7:7, 9:7). Самай рэзультатыўнай у складзе беларускай каманды стала Настасся Верамеенка, якая набрала 24 ачкі. Сёння чэмпіёнкі Беларусі будуць сапернічаць з чэшскім "Брно", які напярэдадні ўступіў расійскай "Самары" з рэзультатам 75:84. У заключны гульнявы дзень 9 снежня "Гарызонт" сустрэнецца з "Самарай". У канцы кастрычніка ў гэтай групе пачаў выступленне яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі гродзенская "Алімпія" - у Чэхіі беларускі ўступілі баскетбалісткам "Брно" (53:75) і "П'ешцянскім чайкам" (57:74).

На мінулым тыдні баскетбалісткі "Цмокi-Мiнск" у латвійскай Ліепаі паспяхова правялі паядынкі другога тура, абыграўшы "Ліепаю" - 60:49, славацкі клуб "Янг Энджэлс" з горада Кошыцы - 74:69 і чэшскую "Остраву" - 74:71. Дзякуючы гэтым перамогам падапечныя Андрэя Ваўлева першымі з усіх каманд забяспечылі сабе выхад у плэй-оф. У першым туры гэтага сезона EWBL баскетбалісткі "Цмокi-Мiнск" у пачатку лістапада гулялі ў Растове-на-Доне і пацярпелі два паражэнні ад расійскіх каманд: мясцовага "Перасвета" (63:74) і "Нікі" з Сыктыўкара (43:83).

У вырашальным паядынку мінулага сезона баскетбалісткі "Гарызонта" ва ўпартай барацьбе абыгралі ў Маладзечне "Ніку" з лікам 70:60.

Турнір праводзіцца з сезона 2015/2016 гадоў. Па два разы яго пераможцамі станавіліся латвійскі ТТТ з Рыгі і славацкі "Гуд Энджэлс" з Кошыцы. У фінальным паядынку 2019 года баскетбалісткі "Цмокi-Мiнск" уступілі ТТТ, заваяваўшы сярэбраныя медалі. У сезоне-2020/2021 спаборніцтвы не былі завершаны ў сувязі з пандэміяй каранавіруса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі