Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 студзеня 2021, 19:58

Баскетбалісткі "Гарызонта" перамаглі "Кібіркшціс" у матчы EWBL

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску сёння фінішаваў чарговы этап розыгрышу Еўрапейскай жаночай баскетбольнай лігі (EWBL), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лідар папярэдняй групы В мінскі "Гарызонт" атрымаў перамогу над літоўскім клубам "Кібіркшціс" з Вільнюса з лікам 70:62.

У першым сённяшнім паядынку аўтсайдары турніру баскетбалісткі гродзенскай "Алімпіі" пацярпелі пятае паражэнне запар, уступіўшы саперніцам з рыжскага ТТТ з вынікам 41:79. Гэта трэцяя запар вікторыя клуба з латвійскай сталіцы на мінскім этапе спаборніцтваў.

Учора чэмпіёнкі Беларусі баскетбалісткі "Цмокi-Мiнск" прайгралі ТТТ з лікам 61:82, "Кібіркшціс" разграміў "Алімпію" - 61:45, а "Гарызонт" перамог расійскі клуб "Ніка" з Сыктыўкара з вынікам 81:78.

Становішча каманд у групе В цяпер такое: "Гарызонт" - 9 ачкоў (5 матчаў), "Цмокi-Мiнск" - 6 (5), ТТТ - 6 (3), "Ніка" - 5 (3), "Кібіркшціс" - 5 (3), "Алімпія" - 5 (5).

Турнірнае становішча ў групе А: "П'ешцяні" (Славакія) - 4 ачкі (2 матчы), "Кошыцэ" (Славакія) - 3 (2), "Острава" - 2 (2), "Ліепая" (Латвія) - 0 (0), "Праметэй" (Каменскае, Украіна) - 0 (0), "Амстэрдам" (Нідэрланды) - 0 (0).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі