Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 снежня 2022, 19:45

Баскетбалісткі "Гарызонта" і "Алімпіі" перамаглі ў матчах чэмпіянату Беларусі

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На жаночым чэмпіянаце Беларусі па баскетболе сёння адбыліся сустрэчы чарговага тура, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дзеючыя чэмпіёнкі краіны баскетбалісткі "Гарызонта" ўпэўнена абыгралі на сваёй пляцоўцы "Гомельскіх рысяў" з вынікам 90:57. У сённяшнім гродзенскім дэрбі "Алімпія" разграміла "Вікторыю" з розніцай 67 ачкоў - 101:34.

Пасля сённяшніх перамог у актыве баскетбалістак "Гарызонта" і "Алімпіі" стала па 23 ачкі, трэцім ідзе БК "Мінск", у якога на адзін бал менш пасля 12 праведзеных сустрэч.

Турнірную табліцу мужчынскага першынства ўзначальвае магілёўскі "Барысфен", які мае 26 ачкоў, баскетбалісты "Гродна-93" адстаюць на два балы, у віцебскага "Рубона" 23 ачкі, сталічны "Імпульс-БДУІР" мае ў сваім актыве 20 заліковых балаў, на адно ачко менш у рэзервовага складу "Мінска". У суботу, 10 снежня, у цэнтральным паядынку "Гродна-93" прыме ў сябе дома "Барысфен".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі