Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 снежня 2021, 11:18

Баскетбалісткі "Гарызонта" другі раз запар заваявалі Кубак Беларусі

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі "Гарызонта" другі раз запар сталі ўладальніцамі Кубка Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінальным паядынку 25-га кубкавага розыгрышу, які праходзіў у Маладзечне, падапечныя Наталлі Трафімавай перамаглі "Цмокі-Мінск" з перавагай чатыры балы - 54:50 (16:6, 11:12, 15:13, 19:12). У складзе пераможцаў самай рэзультатыўнай стала Адрыяна Вэб, у актыве якой 17 ачкоў, у прайграўшых па 10 ачкоў набралі Дар'я Магаляс і Рейчэл Церыят. У паўфінале "Гарызонт" разграміў "Гомельскіх рысяў" з перавагай 45 ачкоў - 87:42, а "Цмокі" з вялікай цяжкасцю перамаглі гродзенскую "Алімпію" з мінімальнай перавагай - 84:83.

У матчы за бронзу баскетбалісткі "Алімпіі" аказаліся мацнейшымі за гамяльчанак - 79:57. У гродзенскай каманды самай рэзультатыўнай аказалася Наталля Дашкевіч, якая набрала 24 ачкі, на два балы менш у Настассі Сушчык, у прайграўшых лепшай была Вольга Капылова, у актыве якой 20 ачкоў.

Самым каштоўным іграком вырашальнага этапу Кубка Беларусі стала адзін з лідараў "Гарызонта" Настасся Верамеенка, якая таксама атрымала прыз сімпатый гледачоў. Лепшымі па гульнявым амплуа прызнаны: абаронца - Вольга Зюзькова ("Гарызонт"), нападаючая - Ала Мураўская ("Цмокі-Мінск"), цэнтравая - Наталля Дашкевіч ("Алімпія"). Лепшай маладой спартсменкай названа Яна Макуца ("Цмокі-Мінск").

У фінальным матчы мінулага кубкавага розыгрышу баскетбалісткі "Гарызонта" разграмілі сталічны клуб "БДУ-Цмокі" з больш як двухразовай перавагай у ліку - 87:43. Уладальніцамі бронзы сталі баскетбалісткі гродзенскай "Алімпіі", якія перамаглі "Цмокі-Мінск" з перавагай усяго чатыры балы - 76:72.

Вырашальны этап мужчынскага Кубка Беларусі пройдзе 22-23 снежня ў Мінску. У паўфіналах дзеючыя ўладальнікі трафея "Цмокі-Мінск" сустрэнуцца з магілёўскім "Барысфенам", а баскетбалісты "Гродна-93" будуць сапернічаць з віцебскім "Рубонам". У мінулым сезоне баскетбалісты "Цмокі-Мінск" заявалі свой 12-ы запар Кубак краіны, абыграўшы ў фінале "Барысфен" - 83:79, у матчы за бронзу "Рубон" перамог "Гродна-93" - 94:75.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі